У Маскве сёнян прайшло шэсце ў падтрымку фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчы. Пра гэта паведамляецца ў твітэры апазіцыйнага палітыка і аднаго з абвінавачаных па гэтай справе Сяргея Удальцова.

Марш прайшоў па бульварах ад Пушкінскай да Тургенеўскай плошчы. Па звестках апазіцыі, на мітынг прыйшло 12-15 тысяч чалавек. У паліцыі паведамілі пра дзве тысячы ўдзельнікаў.

Як напісаў у сваім твітэры журналіст Яўген Фельдман, падчас маршу ўдзельнікі збіралі грошы для падтрымкі фігурантаў справы. Ён адзначыў, што ў скрынках знаходзіцца шмат тысячных купюр.

У рамках «балотнай справы» на лаве падсудных знаходзяцца восем чалавек. Пракурор патрабуе прысудзіць іх да пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да шасці гадоў. Усяго фігурантамі справы з'яўляюцца амаль 30 чалавек. Дваіх ўжо прысудзілі да рэальных тэрмінаў, аднаго адправілі на прымусовае лячэнне. Восем абвінавачаных трапілі пад амністыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?