Чацвёрты дзень здымак акцёраў масоўкі мастацкай стужкі «Авель» скончыўся здыманнем сцэнаў разгону.

Некалькі шыхтоў спецназаўцаў кантрактнай і тэрміновай службы імітавалі разгон дэманстрантаў. Што цікава, сцэну разгону знялі з першага дубля а палове на першую ночы 3 лютага. Акцёраў масоўкі было значна менш заяўленых 4 тысяч. І гэта няглядзячы на тое, што вытворцы фільма ўрэшце сталі прапаноўваць студэнтам грошы за ўдзел.

Сцэна разгону здымалася таксама з некалькіх аўтавышак і адной дыстанцыйнай камеры, якая лётала над натоўпам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?