Пра гэта адзін з лідараў украінскай апазіцыі заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі Сі-Эн-Эн. Ён заявіў, што апазіцыя гатовая стварыць свой урад і ўзяць на сябе адказнасць за краіну. У гэтым выпадку будзе адноўленае супрацоўніцтва з Еўропай, адноўленыя дэмакратычныя нормы. Парашэнка таксама адзначыў, што Украіне мусова будзе знайсці кампраміс з Пуціным. Ён адзначыў пазітыўныя сігналы, якія Украіна атрымала з Брусэля пасля саміта ЕС-Расія.

Пятро Парашэнка — былы міністр замежных справаў Украіны, а да таго адзін з лідараў і спонсараў Аранжавай рэвалюцыі. Ён валодае фабрыкамі ласункаў «Рашэн» і прадпрыемствамі сельскагаспадарчай галіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?