Сотні тысяч дэманстрантаў у Кіеве патрабуюць адстаўкі карумпаванага ўрада.

Сотні тысяч дэманстрантаў у Кіеве патрабуюць адстаўкі карумпаванага ўрада.

1 лютага адзін з лідараў украінскай апазіцыі Арсень Яцанюк заявіў, што план урэгулявання палітычнага крызісу, які ўкраінская апазіцыя абгаворвае з заходнімі партнёрамі, складаецца з чатырох пунктаў, у т.л. уключае пытанне пра эканамічны пакет. «У выпадку правядзення канстытуцыйнай рэформы Украіна зможа атрымаць эканамічны пакет, калі ўкраінская апазіцыя атрымае ўсю паўнату адказнасці за справы ў краіне».

Гаворычы пра памер эканамічнага пакета, Яцанюк зазначыў: «Мінімальная сума, якая патрэбна, каб стабілізаваць сітуацыю ва Украіне, — гэта $15 мільярдаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?