У нядзелю прыкладна апоўначы ў Вільню на лячэнне прыехаў адзін з лідараў украінскай апазіцыі, лідар «Аўтамайдану» Дзмітрый Булатаў.

У Вільню 35- гадовы ўкраінец ў Вільню быў дастаўлены з Кіева праз Рыгу. У аэрапорце яго чакалі літоўскія журналісты і некалькі ўкраінскіх актывістаў са сцягамі Украіны і Літвы, аднак Булатаў з імі не размаўляў.

Супрацоўнікі паліцыі вывелі яго праз асобны ўваход, і неўзабаве пасля гэтага на машыне хуткай дапамогі павезлі ў бальніцу ў мікрараёне Лаздзінай.

Гэта ўжо трэці ўкраінскі апазіцыйны актывіст, дастаўлены на лячэнне ў Літву.

Булатаў знік 23 студзеня. У мінулы чацвер яго знайшлі моцна збітым пад Кіевам. Актывіст сказаў, што выкрадальнікі моцна яго збілі, адрэзалі яму вуха і парэзалі твар. У Вільню ён прыбыў ўжо з падлечаным вухам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?