Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з губернатарам Амурскай вобласці Расіі Алегам Кажамякам, паведамляе БелТА.
Алег Кажамяка ўжо тройчы наведваў Беларусь з працоўнымі візітамі. У час цяперашняга прыезду прадугледжана наведванне дэлегацыяй Амурскай вобласці шэрагу беларускіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
На мінулым тыдні Беларусь наведваў губернатар Яраслаўскай вобласці.