Спартыўны арбітражны суд у Лазане вынес рашэнне па «справе Гутара», у якой галкіпер падаў дакументы на скасаванне кантракту з БАТЭ у аднабаковым парадку і перайшоў у мінскае «Дынама».

Спартыўны суд пастанавіў:

— адмяніць рашэнне футбольнага арбітражу БФФ па спрэчцы паміж ФК БАТЭ і Аляксандрам Гутарам;

— абавязаць Гутара выплаціць ФК БАТЭ 200 000 даляраў + 5% гадавых пачынаючы з 14 студзеня 2013 г., а таксама пакрыць ФК БАТЭ 10 000 франкаў на юрыдычныя і іншыя выдаткі;

— выдаткі на правядзенне судовых слуханняў бакі павінны пакрыць у наступнай прапорцыі: 75% — Аляксандр Гутар, 25% — ФК БАТЭ;

— усе іншыя патрабаванні ФК БАТЭ адхіліць.

У прыватнасці, БАТЭ патрабаваў, каб Аляксандр Гутар выплаціў клубу 500 000 даляраў, а мінскае «Дынама» — 1 500 000 даляраў.

Пры гэтым суд у Лазане прызнаў, што Аляксандр Гутар ў сезоне- 2012 правёў за БАТЭ менш за 10% гульняў. Аднак адзначыў, што галкіпер парушыў працэдуру падачы дакументаў на скасаванне кантракта ў аднабаковым парадку. Гутар не ўклаўся ў 15-дзённы тэрмін пасля заканчэння чэмпіянату краіны, як прадугледжвае рэгламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?