Фота Church.by.

Фота Church.by.

На думку епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, выкрыццё гомасэксуальнага лобі ў Рускай праваслаўнай царкве дыяканам Кураевым «заснавана на галаслоўных і ананімных лістах».

«Не удивлюсь, если определенные силы таким образом пытаются про­двинуться в славянских странах хотя бы на шаг к легализации однополых браков», — кажа епіскап Гурый у інтэрв'ю на гэтую тэму, апублікаваным на сайце Навагрудскай епархіі.

Уладыка карыстаецца нагодай інтэрв'ю, каб абрынуцца на Захад і Еўропу. «В Америке … собираются поставить па­мятник сатане. Вы знаете об этом, Владыко?» — пытаецца ў яго аўтар інтэрв'ю, протаіерэй Вадзім Кузьміч. «Да, я читал о том, что амери­канская церковь cатаны также в эти праздничные дни, аккурат в святки, представила проект памятника своему властелину. И установить его вознамерилась не где-нибудь, а рядом со зданием Капитолия, в котором расположены Правитель­ство и Верховный суд штата Окла­хома, — адказвае епіскап. — Идет духовный сбой — и начинаются невиданные ранее бедствия и катастрофы, в том чис­ле, кстати, и 50-градусные морозы в Америке, сковавшие даже Ниа­гарский водопад».

На думку Гурыя, перажыванні Кураева пра маральную чысціню Рускай праваслаўнай царквы надуманыя, а вось Захад сапраўды заграз у граху: «Появилось но­вое информационное оружие, чтобы разрушить мировую мораль. А ри­туальные слова о свободе, правах человека, демократии — лишь удоб­ная ширма», — кажа епіскап.

«У чужым воку мы бачым парушынку, а ў сваім не заўважаем і бервяна», — так пракаментаваў гэтае інтэрв'ю ў Фэйсбуку адзін з праваслаўных блогераў.

Эксперты лічаць епіскапа Гурыя адзін з лідараў-фундаменталістаў у беларускім праваслаўі. Скандальны розгалас набылі спробы перабудаваць старадаўнюю царкву ў Навагрудку, дадаўшы на яе цыбуліну ў расійскім стылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?