03.02.2014 / 14:46

3 лютага — Алег Трусаў запрашае ў гістарычную школу 2

У лютым 2014 г. у сядзібе ТБМ у межах кампаніі «Будзьма» працягвае працаваць гістарычная школа «Гісторыя ў падзеях і малюнках» пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.

Заняткі будуць прысвечаныя вывучэнню гісторыі Беларусі ў ХІІІ – ХVІ ст.

На занятках будуць дэманстравацца гістарычныя фільмы розных тэле- і кінастудый.

Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.

Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

У лютым заняткі адбудуцца: 3 лютага (панядзелак), 10 лютага (панядзелак), 17 лютага (панядзелак).

 Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13.

Уваход вольны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
нам гэта ня трэба / Адказаць
03.02.2014 / 16:39
гэта вельмі суб"ектыўны археолаг. Зьбірае старых карчоў-пенсіянэраў і душыць праявы вольнай дыскусіі ў духу сацыялізму... Былы камуністычны функцыянэр...
0
2 / Адказаць
03.02.2014 / 23:39
Abaviazkova naviedajusja. Bo tam možna biasplatna (!!!) павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы. Dziaržava vam takoj prapanovy nie zrobic.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру