Праца тралейбуснага маршруту № 28 «ДС Вяснянка — Зялёны Луг-3» адмяняецца з 3 лютага, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
З мэтай кампенсацыі арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №28т «ДС Вяснянка — Зялёны Луг-3» з рухам па трасе тралейбуснага маршруту № 28.
Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду ў аўтобусах маршруту № 28т з 3 па 28 лютага.
0
0
0
0
0
0