Віктар Януковіч плануе наведаць Сочы ў рамках правядзення зімовай Алімпіяды, паведаміў в.а. міністра замежных спраў Украіны Леанід Кажара.
Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў панядзелак.
«Запланаваны візіт прэзідэнта Украіны ў Сочы», - сказаў ён адказваючы на пытанне, ці паедзе Януковіч на адкрыццё зімовай Алімпіяды.
Частка кіраўнікоў краін адмовілася ехаць у Сочы, дзе Алімпійскія гульні стартуюць 7 лютага.