Своеасаблівы рэкорд па ўтрыманні алкаголю ў крыві ўсталяваў кіроўца 1979 года нараджэння з вёскі Моталь Іванаўскага раёна, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Аўтамабіль «ВАЗ 2103» 3 лютага ў 11:00 спынілі супрацоўнікі асобнага ўзвода спецпрызначэння ДПС «Буг». Утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы склала 4,4 праміле. 

Для медыцынскага агляду кіроўцы давялося выкарыстаць два прыборы, бо паказанням першага супрацоўнікі міліцыі спачатку не паверылі, вырашыўшы, што той зламаўся.

Абодва апараты паказалі, што ў выдыханым кіроўцам паветры ўтрымліваецца 4,4 праміле пароў алкаголю. З тлумачэнняў вынікала, што піў ён усю ноч. Апошнюю пляшку гарэлкі выпіў у 9 раніцы і пасля гэтага сеў за руль.

Дарэчы, медыкі сцвярджаюць, што пры ўтрыманні алкаголю ў крыві 3,6 праміле ў звычайнага чалавека наступае кома.

Па словах Наталлі Сахарчук, у 2013 годзе антырэкардсменам па кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане стаў вадзіцель, у якога было выяўлена 3,2 праміле алкаголю ў крыві. Пры гэтым у Беларусі дапушчальны ўзровень утрымання алкаголю ў крыві кіроўцаў — 0,3 праміле.

У дачыненні да вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.18.16 КоАП. Яму пагражае буйны грашовы штраф і пазбаўленне права кіравання аўтамабілем на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?