04.02.2014 / 16:39

У Беларусі ўводзіцца маркіроўка планшэтаў 12

Беларускія ўлады ўвялі абавязковую маркіроўку новых планшэтаў кантрольнымі знакамі. Адпаведная пастанова Саўміна № 87 падпісана 30 студзеня 2014.

Імпарцёрам і прадаўцам планшэтаў адводзіцца 3 месяцы на падрыхтоўку да выканання дадзенага дакумента — пастанова ўступае ў сілу праз 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Маркіроўка складаных бытавых тавараў ужываецца для барацьбы з шэрымі пастаўкамі такіх тавараў у краіну.

0
:( / Адказаць
04.02.2014 / 16:55
Беспрацоўе Беларусі не пагражае. Ва ўсіх гэты сутаргах адчуваецца набліжэньне катастрофы :(. Як будзем ратавацца, Беларусы?
0
Andrej / Адказаць
04.02.2014 / 17:24
Калi я набываю планшэт у iнтэрнэт-краме кшталту Ebay, гэта таксама "шэрая пастаука"?
0
Ромпер Стомпер / Адказаць
04.02.2014 / 17:41
Беларусы не супраць каб хтосці зрабіў для іх рэвалюцыю
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру