Сёньня Януша Анышкевіча, былога віцэ-прэзыдэнта Эўрапарлямэнту, высадзілі зь цягніка ў Берасьці і выправілі назад у Польшчу. Такім чынам яму не далі ўзяць удзелу ў «Эўрапейскім маршы».
Прафэсар матэматыкі браў удзел у Дні Волі - 2007, дзе выступіў ля Акадэміі навук з палкай прамовай.
А 13.30 ён распачаў прэс-канфэрэнцыю ў Варшаве, дзе расказаў пра акалічнасьці паездкі.