Да 1 ліпеня 2014 года ўсе праблемныя дамы ў Беларусі, будаўніцтва якіх зацягнулася, павінны быць здадзены ў эксплуатацыю, паведаміў 5 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны. 

Паводле яго слоў, пасля стварэння спецыяльнай міжведамаснай камісіі пры Адміністрацыі прэзідэнта на ўліку знаходзілася 319 праблемных дамоў. З 1 ліпеня 2013 года па 1 студзеня 2014-га ўведзена ў эксплуатацыю 249 дамоў. «У канцы восені з'явіліся дадатковыя дамы з праблемамі, і на сёння ў пераліку праблемных 143 дамы. Гэтыя дамы да 1 ліпеня павінны быць здадзены ў эксплуатацыю, і не павінна ў пераліку з'явіцца новых дамоў», — падкрэсліў міністр. 

«Сёння ў гэтым кірунку вядзецца работа з боку міністэрства, працягвае работу і камісія. Праходзіць штомесячная справаздача з боку намеснікаў старшыняў аблвыканкамаў і з боку міністэрства. За студзень уведзена 17 з праблемных дамоў. Складзены графікі па ўводу астатніх дамоў да 1 ліпеня. Асноўная маса павінна быць здадзена да мая, толькі некалькі пяройдуць на чэрвень, гэта самыя складаныя дамы. Але ў прынцыпе графікі распісаны, арганізавана фінансаванне ўсіх гэтых дамоў», — адзначыў Чорны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?