Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ «Аб утылізацыйным зборы ў адносінах асобных відаў калёсных транспартных сродкаў».
Дакумент мусіць быць апублікаваны днямі. Указ Аляксандра Лукашэнкі пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 сакавіка.
Некаторыя аўтамабілі хутка падаражэюць, альбо зусім перастануць прадавацца, адзначае выданне. Паводле экспертаў, кошты на легкавікі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, падымуцца на 555 тысяч рублёў — для новых аўтамабіляў, на 830 тысяч — для патрыманых. Стаўкі ўтылізацыйнага збору на патрыманыя аўтамабілі, якія ўвозяцца юрыдычнымі асобамі-прадаўцамі транспартных сродкаў, могуць прывесці да спынення гэтага бізнэсу.
Чакаецца, што стаўкі на новыя аўтамабілі, якія ўвозяцца юрасобамі з-за межаў Мытнага саюза (за выключэннем тых, што выпускаюць у іншых краінах СНД) будуць кампенсаваныя зніжэннем мытнай пошліны.
Істотнае падаражэнне (да 10%) чакае іншамаркі, якія ўвозяцца з краін, што падпісалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў СНД за выключэннем удзельнікаў Мытнага саюза