Былы форвард зборнай Беларусі Віталь Кутузаў, які атрымаў дыскваліфікацыю на 3 гады і 6 месяцаў за дачыненне да дамоўных матчаў у Італіі, вырашыў заняцца хакеем і стаў галкіперам хакейнай аматарскай каманды «Сеста-Сан-Джавані».

Нагадаем, федэрацыя футбола Італіі раней абвясціла аб дыскваліфікацыі 20 футбалістаў, замяшаных у справе аб арганізацыі дамоўных матчаў. У гэты спіс трапіў і беларускі форвард Віталь Кутузаў.

Усе пакараныя гульцы праходзілі па справе аб матчах «Бары » супраць «Трэвіза» (0:1, май 2008 года) і «Салернітаны» (2:3, май 2009 года). Усе футбалісты прызнаныя вінаватымі альбо ў арганізацыі дамоўных матчаў, альбо ў адмове аб інфармаванні футбольных органаў і паліцыі аб падрыхтоўцы такіх гульняў. Большая частка футбалістаў атрымала дыскваліфікацыі на тэрмін больш за 3 гады, некаторыя — на тэрмін менш за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?