Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Сочы, дзе па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў.

Праграмай візіту таксама прадугледжаны шэраг міжнародных сустрэч. Акрамя таго, запланаваны мерапрыемствы па пытаннях далейшага развіцця інфраструктуры беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне.

Алімпіяда афіцыйна адкрыецца ў Сочы 7 лютага. Аднак ужо 6 лютага адбудуцца першыя спаборніцтвы. У складзе беларускай дэлегацыі - 27 спартсменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?