Шэраг СМІ, у тым ліку расійскіх, перадрукавалі жартоўную калонку The New Yorker пра першы працоўны дзень Біла Гейтса, які 4 лютага абвясціў пра сыход з пасады старшыні рады дырэктараў створанай ім кампаніі Microsoft.

newyorker.com

newyorker.com

У нататцы, якая была апублікаваная ў The New Yorker 5 лютага, распавядаецца, што пасля Microsoft Гейтс уладкаваўся на працу тэхналагічным дарадцам у нейкай неназванай кампаніі.

У першы ж дзень на новым месцы заснавальніку Microsoft нібыта давялося займацца абнаўленнем аперацыйнай сістэмы Windows 8.

На ўстаноўку пакета абнаўленняў Біл Гейтс патраціў цэлы дзень, прычым у абед яму нават прыйшлося звярнуцца па дапамогу да новага кіраўніка Microsoft Сат'е Надэлы.

Аўтарам нататкі пра першы працоўны дзень Біла Гейтса быў амерыканскі гумарыст і пісьменнік Эндзі Боравіц. З 2001 года ён вядзе сатырычны блог The Borowitz Report. Часопіс The New Yorker купіў блог у 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?