У бліжэйшыя суткі, 7 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі — туман, галалёд. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвым 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—9 градусаў, днём — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.