У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі вывучаецца пытанне аб увядзенні крымінальнай адказнасці за калекцыянаванне дзіцячай парнаграфіі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 6 лютага паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Колтун. 

Паводле яго інфармацыі, у 2013 годзе ў сферы распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі было выяўлена 27 злачынстваў, з якіх 66% — у інтэрнэце. 

«На 13 гадоў пазбаўлення волі асуджаны жыхар аднаго з абласных цэнтраў Беларусі, які не толькі меў сексуальныя адносіны са сваім малалетнім сынам, але і здымаў на відэа і распаўсюджваў у інтэрнэце сярод падобных сабе педафілаў», — расказаў прадстаўнік МУС. 

Летась супрацоўнікамі службы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ў краіне было выяўлена 110 злачынстваў, якія тычацца педафіліі, з іх 56 цяжкіх і асабліва цяжкіх. Па крымінальных справах устаноўлена 113 пацярпелых дзяцей, уключаючы 82 малалетніх. Устаноўлена 60 падазроных у педафіліі, з іх 25 зняволеныя пад варту. 

Паводле слоў Сяргея Колтуна, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ажыццяўляецца пастаянны маніторынг у дзіцячых дамах, інтэрнатах і іншых установах адукацыі з мэтай выяўлення злачынстваў у дачыненні да дзяцей, звязаных з распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі і педафіліі. 

Прадстаўнік МУС паведаміў, што ў красавіку мінулага года быў затрыманы бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу, які гвалтаваў сваіх выхаванак. Матэрыялы 13 крымінальных спраў перададзеныя ў суд. Родны 17-гадовы сын педафіла ўжо асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі за аналагічныя злачынствы. 

Летась па матэрыялах васьмі крымінальных спраў вынесены абвінаваўчы прыгавор — 13 гадоў пазбаўлення волі — сацыяльнаму педагогу з Мінска. Ён учыняў сексуальныя гвалтоўныя і распусныя дзеянні ў дачыненні да малалетніх і непаўналетніх. 

«МУС было ініцыявана і падтрымана ў парламенце ўзмацненне адказнасці за педафілію з 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі па арт. 168 КК», — сказаў Сяргей Колтун. Пры гэтым, паводле яго слоў, некаторыя дэпутаты наогул прапаноўваюць караць за педафілію пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?