Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў дапусціў магчымасць змены назвы сваёй краіны. Гэтую тэму ён закрануў у ходзе наведвання Інтэлектуальнай школы Атырау і сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці.

tengrinews.kz

tengrinews.kz

«У назве нашай краіны ёсць канчатак «стан», як і ў іншых дзяржаў Цэнтральнай Азіі. У той жа час замежнікі праяўляюць цікавасць да Манголіі … пры гэтым у яе назве адсутнічае заканчэнне «стан»», — растлумачыў прэзідэнт. Магчымым варыянтам назвы краіны ён назваў спалучэнне «kазаk елі» («Казахскі народ»).

«Магчыма, трэба разгледзець з часам пытанне пераходу на назву нашай краіны «kазаk елі», але перш варта абавязкова абмеркаваць гэта з народам», — сказаў на заканчэнне кіраўнік краіны.

Раней у Казахстане ўжо выказваліся прапановы аб перайменаванні краіны, аднак афіцыйнай падтрымкі яны не атрымлівалі.

У 2010 годзе на курултаі пастанавілі, што краіна павінна называцца Казахскай дзяржавай. Таксама прапаноўвалася перайменаваць яе ў Казахію.

У 2013 годзе на сайце Onlinepetition з'явіўся зварот з заклікам перайменаваць Казахстан у «kазаk елі» або kазаk Республикасы (Казахская Рэспубліка). «Нас часта блытаюць з краінамі Паўднёвай Азіі, гэта значыць з Пакістанам і Афганістанам, — пісаў аўтар петыцыі. — Колькі б мы не атрымлівалі перамог на сусветных арэнах … сугучча з вышэйназванымі дзяржавамі (менавіта з прыстаўкай «стан») псуе ўсю агульную карціну аб нашай Радзіме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?