У сувязі з правядзеннем Алімпійскіх гульняў у Сочы з 7 лютага ўводзіцца забарона на правоз вадкасцяў у ручной паклажы на ўсіх авіярэйсах з Беларусі ў Расію, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай авіякампаніі Мінск.

«Пры праходжанні перадпалётнага агляду ў ручной паклажы пасажырам зараз забараняецца праносіць любыя ёмістасці (кантэйнеры, цюбікі і г.д.) з вадкасцямі, у тым ліку менш як 100 мл, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — Выключэнне складаюць толькі лекі, спецыяльныя дыетычныя патрэбнасці, дзіцячае харчаванне, у тым ліку мацярынскае малако, у колькасці, неабходным на час палёту, пры ўмове іх ідэнтыфікацыі падчас перадпалётнага агляду як бяспечнае паводле ўмоў авіяцыйнай бяспекі».

Такая мера ўводзіцца для «забеспячэння абароненасці аб'ектаў грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення XXII Алімпійскіх гульняў і XI Паралімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы».

У паведамленні прэс-службы не ўдакладняецца, ці будзе знята гэта забарона пасля завяршэння спартыўных спаборніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?