Беларуская аўтамабільная асацыяцыя назвала самыя прадаваныя маркі аўтамабіляў, а таксама самыя папулярныя мадэлі.

Першае месца ў рэйтынгу займае «Фальксваген Пола» (2029 прададзеных аўто ў 2013 годзе). Продажы гэтай машыны выраслі ў 2,4 разу (у 2012-м было 856 аўто). Месца зборкі прададзеных «Фальксвагенаў» не ўказваецца, аднак на рынку прадстаўлена багата нямецкіх аўто з Калугі (Расія).

На другім і трэцім месцах знаходзяцца дзве мадэлі «Рэно-Дачыя». «Сандэру» набылі 1434 купцоў, а «Дастэр» — 1375.

На чацвёртым месцы «Кіа Рыа», удалося прадаць 1322 аўтамабіляў. На пятым — «Хундай Акцэнт» (899).

Найлепшымі аўтамабілямі з расійскіх брэндаў сталі «ВАЗ Ніва» (783 аўто, 6-е месца) і «ВАЗ-2114» (574 аўто, 9-е месца).

Сёмае-восьмае месца ў рэйтынгу занялі «Шкоды» — «Актавія» (698) і «Рапід» (650).

Завяршае дзясятку самых папулярных мадэляў «Кіа Спортыдж» (559 аўто).

У параўнанні з 2012 годам рэйтынг змяніўся істотна. Тады першыя два радкі займалі «Лада Прыёра» і «Лада Ніва». Лідарства расійскіх аўтамабіляў тады было дасягнута за кошт закупак юрыдычнымі асобамі.

Апроч іх, у пяцёрку найлепшых уваходзілі «Фальксваген Пола», а таксама дзве мадэлі «Рэно-Дачыя» — «Логан» і «Сандэра». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?