Здарэнне адбылося сёння, 7 лютага, у школе №147 (што на вуліцы Мірашнічэнкі) на ўроку фізкультуры. Памерлы — вучань 10-га класа Мікіта Х., паведамляюць Мінск-навіны.
Як паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі прыбыла ў школу праз 11 хвілін пасля выкліку, але выратаваць хлопчыка не ўдалося.
Паводле медыцынскай дакументацыі школьнік не меў супрацьпаказанняў і абмежаванняў для заняткаў фізкультурай. Праводзіцца праверка прычын смерці сумесна з органамі ўнутраных спраў.