Канчатковае ўступленне Кыргызстана ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі магчымае праз год-паўтара.

Пра гэта, як паведамляецца на сайце Выканаўчага камітэта СНД са спасылкай на агенцтва Кабар, заявіў 7 лютага першы віцэ-прэм'ер-міністр Джаамарт Атарбаеў.

Ён паведаміў, што сёлета ў сакавіку адбудзецца саміт МС. «Хутка пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Кыргызстана і Расіі, будуць весціся перамовы. Са свайго боку мы пастараемся, каб дакумент аб уступленні Кыргызстана ў Мытны саюз быў падпісаны ў сакавіку», — сказаў Атарбаеў.

Як зазначыў першы віцэ-прэм'ер, для поўнага ўступлення ў МС Кыргызстану неабходна каля 400 мільёнаў долараў для дапрацоўкі дарожнай карты, стварэння лабараторый і г.д.

Аднак, паводле слоў Атарбаева, гэтая сума з'яўляецца непасільнай для бюджэту дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?