На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у ложы сядзела бабслеістка Ірына Скварцова.

Спартовая кар'ера дзяўчыны цягнулася нядоўга — яна не паспела зрабіць ніводнага заезда на спаборніцтвах. У 2009 годзе Скварцова атрымала найцяжэйшыя траўмы падчас трэніровачных спускаў на санна-бабслейнай трасе ў нямецкім Кёнігсзее. Пасля гэтага яна была вымушаная пакінуць вялікі спорт і сышла ў тэлежурналістыку.

Акрамя Ірыны Скварцовай, у ложы ганаровых гасцей побач з Уладзімірам Пуціным знаходзіўся шматгадовы трэнер расійскай хакейнай зборнай Барыс Міхайлаў, трэнер па фігурным катанні Таццяна Тарасава, ганаровы прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі, член МАК і выканкама АКР Віталь Смірноў.

З другога боку сядзеў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?