08.02.2014 / 12:52

Першае золата Алімпіяды выйграў спартсмен з ЗША ФОТА 1

На Алімпіядзе-2014 у Сочы разыграны першы камплект медалёў — у слоупстайле мужчынскага турніру па сноўбордзе. Першы залаты медаль Гульняў-2014 выйграў амерыканец Сэйдж Катсенбург (вынік, 93,50).

Нарвежац Стале Санбек заваяваў срэбра (91,75), канадзец Мак Макморыс — бронзу (88,75).

У 13:00 будзе разыграны камплект медалёў у лыжным спорце — скіатлоне ў жанчын (7,5 км класічным стылем + 7,5 км вольным стылем). Трансляцыя на Беларусь-2.

У 14:30канькабежны спорт, 5 000 м (мужчыны). Трансляцыя на Беларусь-5.

А 17:30 спаборніцтвы па біятлоне ў мужчын (спрынт, 10 км)

0
ортодокс / Адказаць
08.02.2014 / 20:32
Молодца парень! респект!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру