08.02.2014 / 21:53

Мясніковіч: Беларусі патрэбна беспрацоўе 53

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь», паказаным у эфіры ўвечары 8 лютага, заявіў, што краіне патрэбна беспрацоўе.

Разважаючы над пытаннем аб адказнасці кадраў, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў: «Мы шмат гаворым аб адказнасці дырэктара, галоўнага канструктара — гэта ўсё зразумела. Але калі сотнямі з прадпрыемства звальняюцца за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны і потым пераходзяць на другі бок вуліцы і уладкоўваюцца на новае прадпрыемства — так быць не можа. Павінен быць рынак працы.

Калі той жа рабочы не будзе адчуваць дыхання ў патыліцу — ён абавязкова будзе працаваць дрэнна. Прынамсі, не заўсёды якасна».

Адказваючы на пытанне вядучага праграмы Юрыя Казіяткі, ці патрэбна беспрацоўе, Мясніковіч заявіў: «Патрэбна». 3-4%, па яго словах, гэта нармальна.

«Калі мы гаворым аб рынкавых адносінах, то павінен быць рынак працы. І наймальнік на рынку працы мае права выбіраць лепшых», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
08.02.2014 / 22:02
За Саветамi, спадар Мяснiковiч, вы, напэуна ж, разважалi б iначай...займаючы пасаду кiраунiка урада, напрыклад. Цяпер - "рынкавыя думкi" нарадзiлiся. Вiншую з прагрэсам! Поспехау!
0
Potter Script / Адказаць
08.02.2014 / 22:09
«Калі мы гаворым аб рынкавых адносінах, то павінен быць рынак працы. І наймальнік на рынку працы мае права выбіраць лепшых». Хто наняў гэтую ўладу?
0
Слесар / Адказаць
08.02.2014 / 22:10
12.11.2013. Паводле падлікаў прэм'ера-міністра Міхаіла Мяніковіча, у Беларусі налічваецца каля 500 тысяч чалавек, якія нідзе не працуюць, але не становяцца на ўліку па беспрацоўю (http://nn.by/?c=ar&i=117708). Таварышу Мясніковічу недастаткова паўмільёны безпрацоўных?
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру