09.02.2014 / 14:39

Нарвегія лідзіруе на Алімпіядзе 3

У нядзелю, на Зімовых Алімпійскіх гульнях, у першай палове дня былі разыграныя тры камплекты ўзнагародаў.

У горных лыжах у хуткасным спуску перамог аўстрыец Маціяс Маер з вынікам 2.06,23. Хрыстаф Інерхофер (Італія) заваяваў срэбра, у Х'еціля Янсруда (Нарвегія) — бронза.

У спаборніцтвах па слоўпстайле (сноўборд) перамагла амерыканка Джэймі Андэрсан — 95,25. Эні Рукаярві з Фінляндыі заваявала срэбра (92,50), Джэні Джонс (Вялікабрытанія) — бронзу (87,25).

У скіятлоне (лыжных гонках) алімпійскім чэмпіёнам стаў швейцарац Дарыа Калонья, другім стаў швед Маркус Хельнер, трэцім — нарвежац Марцін Ёнсруд Сундбю.

Нарвегія лідзіруе ў агульным медальным заліку, спартсмены гэтай краіны заваявалі 6 медалёў (2, 1, 3). У ЗША — тры медалі: (2, 0, 1).

Зол. Срэб. Бронза Усяго
Нарвегія 2 1 3 6
ЗША 2 0 1 3
Канада 1 1 1 3
Германия 1 1 1 3
Аўстрыя 1 1 0 2
Швейцарыя 1 0 0 1
Швецыя 0 2 0 2
Італія 0 1 0 1
Фінляндыя 0 1 0 1
Брытанія 0 0 1 1
Чэхія 0 0 1 1

Сёння вечарам пройдзе біятлонны спрынт у жанчын і завершацца камандныя спаборніцтвы па фігурным катанні.

Таксама сёння пройдзе забег на 3 000 м у жанчын-канькабежак і спаборніцтвы па скачках на лыжах з сярэдняга трампліна.

nn.by

0
lll / Адказаць
09.02.2014 / 14:52
а прычым тут расія, мы ж дзякуй богу незалежная краіна, чаму тады няма пра украіну, польшу, латвію, літву..
0
2 lll / Адказаць
09.02.2014 / 16:01
При том, что Россия подкармливает ту независимую страну, о которой Вы написали.
0
няпруха / Адказаць
09.02.2014 / 16:17
І ў казахстана ніадной?! ай-ай-ай!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру