09.02.2014 / 15:25

Мясніковіч: Мы пастараемся ўліць у эканоміку дадатковыя 55 трыльёнаў 14

Эканамічная сітуацыя ў краіне вельмі цяжкая, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв`ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь», паказаным у эфіры вечарам 8 лютага.

«Каб быць канкурэнтаздольнымі, нам трэба весці актыўную інвестыцыйную дзейнасць, мадэрнізацыю. Не ўмерана, не пасіўна. Без даступных крэдытаў вырашыць гэта немагчыма. Якія крыніцы? Прыбытак не высокі, бюджэтныя магчымасці абмежаваныя. Прамых замежных інвестыцый мала. Выручкі ад прыватызацыі няма амаль ніякай», — канстатаваў Мясніковіч.

Застаецца, паводле яго слоў, крэдытаванне, але крэдыты сёння недаступныя рэальнаму сектару эканомікі.

«А каб атрымаць канкурэнтаздольную эканоміку, у яе неабходна ўліць грошы», — заявіў прэм`ер, адзначыўшы, што пад 40% ніхто грошы браць не будзе. Ён таксама прызнаў, што летась крэдыты на мадэрнізацыю суб`ектам гаспадарання былі навязаны ўрадам.

Банкі павінны знізіць стаўку, паменшыць маржу, што фарміруе ўласны прыбытак, «і каб гэта было хаця б на ўзроўні інфляцыі», заявіў Мясніковіч.

Ён адзначыў, што ўрад цяпер бярэ абавязак не прымушаць банкі крэдытаваць неэфектыўныя праекты.

Мясніковіч паведаміў, што на наступным тыдні мае намер падпісаць пастанову, «так званы план фінансавання».

«Туды ўвойдуць жыллё, вёска і іншыя дзяржаўныя праграмы. І гэта будзе вычарпальны спіс», — сказаў прэм`ер.

Паводле яго слоў, банкі рэальна маюць магчымасць забяспечыць прырост крэдытных рэсурсаў прыкладна на 55 трыльёнаў рублёў. Плюс зваротныя крэдыты. «Вось тая маса грошай, якой урад павінен разумна распарадзіцца», — заявіў Мясніковіч.

0
банду гэць! / Адказаць
09.02.2014 / 15:44
Ён таксама прызнаў, што летась крэдыты на мадэрнізацыю суб`ектам гаспадарання былі навязаны ўрадам. Ён адзначыў, што ўрад цяпер бярэ абавязак не прымушаць банкі крэдытаваць неэфектыўныя праекты. Разве гэта не красамоўнае сведчанне, што ўрад нанёс шкоду ў буйных памерах?
0
бба / Адказаць
09.02.2014 / 15:46
Чтобы дальше проводить модернизации, нужно разбираться в том числе и с проектными организациями, а там есть такие, что и вроде пилят эти средства, но всё равно на зарплату кредиты тянут. А реально с таких организаций можно десяток специалистов только привлечь, а остальных за ненадобностью...
0
RRR / Адказаць
09.02.2014 / 16:16
Нарисуют 55 триллионов, а через полгода кратная девальвация?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру