За апошнія 10 гадоў у пераліку на 100 тысяч насельніцтва ў Беларусі ў 7 сем разоў павялічылася колькасць нарказалежных, паведамляе газета МУС «На страже».

Сёння на ўліку знаходзяцца звыш за 16 тысяч чалавек, яшчэ некалькі тысяч адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі і праходзяць лячэнне ананімна.

Паведамляецца, што большасць зарэгістраваных у краіне наркаманаў — ва ўзросце 20—40 гадоў.

Аднак у апошні час у 14,5 разы павялічылася колькасць пацыентаў наркадыспансераў, маладзейшых за 15 гадоў.

Зарэгістраваны выпадкі, калі ў дапамозе спецыялістаў мелі патрэбу нават васьмігадовыя дзеці.

Паводле звестак цэнтра маніторынгу за наркотыкамі і наркаспажываннем, найбольшая колькасць залежных ад псіхаактыўных рэчываў зарэгістравана ў Мінску (у 1,5 разы вышэй за сярэдні па краіне паказчык) і Гомельскай вобласці (каля 17% усіх выпадкаў наркаманіі), найменшая — у Магілёўскай.

Сярод гарадоў з самай напружанай сітуацыяй — Салігорск (амаль кожны другі наркаспажывец тут ВІЧ-інфікаваны), Пінск, Светлагорск, Ваўкавыск і Жлобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?