У рамках музычнай рэвалюцыйнай акцыі «Інструмент свабоды» на барыкадах вуліцы Грушэўскага ў Кіеве дала канцэрт спявачка Руслана.

На сіне-жоўтым піяніна, якое ўсталявалі проста на рэштках спаленага аўтобуса, яна выканала «Оду да радасці» Бетховена, творы гурту The Beatles, урыўкі з украінскіх народных і ўласных песень.

Музычная рэвалюцыйная акцыя «Інструмент свабоды» стартавала у дзевяці гарадах Украіны.

На плошчах Львова, Данецка, Ужгарада, Кіраваграда і іншых абласных цэнтраў 9 лютага з'явіліся жоўта-сінія вулічныя піяніна і нават скрыпка, на якіх адначасова зайгралі актывісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?