Будаўніцтва аквапарку ў Мінску выйшла на завяршальную стадыю.
Аб гэтым паведаміў галоўны інжынер ДВА «Мінскбуд» Леанід Стухальскі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
«Работы па будаўніцтве аквапарку знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Засталося ўкласці абліцовачную плітку на плошчы каля 6 тыс. кв.м у самым вялікім басейне, да канца лютага гэта работа будзе завершана. Пасля гэтага ў пачатку сакавіка пачнём запускаць басейны ў эксплуатацыю. Басейн «Фларайдэр» і хвалевы басейн будуць запушчаны ў эксплуатацыю яшчэ раней», - сказаў Леанід Стухальскі.
Пусканаладачныя работы ў басейнах, якія прымыкаюць да лазняў, пачынаюцца.
Галоўны інжынер таксама адзначыў, што з 5 красавіка пры правядзенні пусканаладачных работ плануецца прыцягваць статыстаў — не толькі будаўнікоў, але і жыхароў горада.
Вялікія зоны ў аквапарку прадугледжаны для маленькіх дзяцей, таму апрабаваць іх могуць і мамы з дзецьмі.
У аквапарку ўстаноўлены датчыкі кантролю вібрацыі канструкцый, закупляецца неабходнае абсталяванне і мэбля.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька падкрэсліў, што аквапарк павінен быць своечасова здадзены эксплуатуючай арганізацыі «Аква-Мінск» і адкрыты 1 мая.
Леанід Стухальскі запэўніў: «Гэта выканальная задача. Хуткае завяршэнне будаўніча-мантажных работ і правядзенне пусканаладачных работ не выклікае сумненняў».
Леанід Стухальскі таксама адзначыў, што гэты аб'ект вельмі складаны і цікавы.
«У аквапарку 10 горак, у тым ліку па 10-бальнай шкале, дзве горкі 8-бальныя. Ёсць дзіцячыя забаўляльныя цэнтры, спартыўная зала з трэнажорамі, два спа-цэнтры. Усяго аквапарк разлічаны на наведванне адначасова каля 1,3 тыс. чалавек у зімовым рэжыме і каля 2 тыс. чалавек - у летнім рэжыме», - сказаў ён.