Сёння, 10 лютага, было разыграна мала ўзнагарод. У гарналыжным спорце перамагла немка Марыя Хофль-Рыш, спаборніцтвы па шорт-трэку (1 500 м) выйграў канадзец Чарлз Хэмлін, у гонцы пераследу выйграў француз Мартэн Фуркад.

У забегу на 500 м трыа галандцаў зноў цалкам акупавала п'едэстал. Міхел Мюлдэр стаў алімпійскім чэмпіёнам, Ян Смеекенс і Роналд Мюлдэр заваявалі, адпаведна, срэбра і бронзу.

Вечарам прайшлі фіналы ў могуле (фрыстайл). Алімпійскім чэмпіёнам стаў канадзец Алекс Біладо — 26,31. Яго суайчыннік Алекс Кінгсберы заяваяваў срэбра — 24,71. Расіянін Аляксандр Смышляеў атрымае бронзу.

У аўторак будзе разыграна восем камплектаў узнагародаў,

у тым ліку пройдзе гонка пераследу ў біятлоне ў жанчын, дзе някепскія шанцы маюць Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна (пачатак у 18:00).

Медальны залік пасля трох дзён Алімпіяды (рахуецца па залатых медалях)

МесцаКраінаЗолатаСрэбраБронзаУсяго
1 Канада 3 3 1 7
2 Галандыя 3 2 2 7
3 Нарвегія 2 1 4 7
4 ЗША 2 0 3 5
5 Германія 2 0 0 2
6 Расія 1 2 3 6
7 Аўстрыя 1 2 0 3
8 Францыя 1 0 1 2
9 Польшча 1 0 0 1
10 Швейцарыя 1 0 0 1
11 Славакія 1 0 0 1
12 Чэхія 0 2 1 3
13 Швецыя 0 2 0 2
14 Італія 0 1 1 2
15 Кітай 0 1 0 1
16 Славенія 0 1 0 1
17 Фінляндыя 0 1 0 1
18 Вялікабрытанія 0 0 1 1
19 Украіна 0 0 1 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?