Прадпрымальныя жыхары Кобрынскага раёна арганізавалі незаконны перапродаж коней.

Супрацоўнікі Кобрынскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў у ходзе правядзення праверачных мерапрыемстваў выявілі, што тры жыхары гэтага раёна на працягу двух гадоў займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з перапродажам коней. За гэты час яны атрымалі незаконны даход на суму больш як 600 млн. рублёў.

Паводле інфармацыі фінансавай міліцыі, гэтыя

грамадзяне закуплялі ва Украіне коней, увозілі іх у Беларусь і размяшчалі ў адной з вёсак Кобрынскага раёна. Пасля коней рэалізоўвалі грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў у нелегальных прадпрымальнікаў канфіскавана больш як $ 18 тыс. і каля 180 тыс. расійскіх рублёў, накладзены арышт на легкавыя аўтамабілі. Таксама ў іх канфіскавана 65 коней. Усе трое грамадзян былі затрыманыя.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальны тэрмін пакарання прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?