Як расказаў Лявон Цімохін, паэтычная сустрэча прымеркаваная да Дня святога Валянціна. «Хачу паразважаць, у тым ліку і паэтычна, пра любоў і каханне. Гэта вельмі падобныя і ў той жа час вельмі розныя рэчы», — лічыць ён.
Паэт адзначыў, што гэта будзе другая сустрэча ў Маладзечне. «Калі просяць, я выступаю. Гэта будзе аўтарская сустрэча. Але, магчыма, мяне падтрымае музычная вучэльня. Я б хацеў, каб прагучала некалькі песень», – дадаў ён.