Віктар Шаршун павесіў бел-чырвона-белы сцяг на вяроўку для сушкі бялізны на сваім балконе. 

Віктар Шаршун павесіў бел-чырвона-белы сцяг на вяроўку для сушкі бялізны на сваім балконе. 

Пенсіянер Віктар Шаршун жыве на трэцім паверсе пяціпавярховай «хрушчоўкі» на ціхім бульвары Тараса Шаўчэнкі. Аднак вечар 8 лютага для яго выдаўся зусім не ціхі.

«Цітушкі прыйшлі»

Рэч у тым, што на той момант над балконам Віктара Шаршуна ўжо два тыдні як лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Віктар не ўваходзіць у палітычныя партыі. Сцяг ён павесіў, бо «верыць у еўрапейскі накірунак развіцця нашай краіны».

Віктар Шаршун на балконе. 

Віктар Шаршун на балконе. 

«Да таго ж, на світанку сцяг прывабна зіхацеў на сонцы», — кажа Віктар.

8 лютага сцяг прыйшлі здымаць. «Спачатку да маёй суседкі прыходзілі двое маладых хлапцоў «спартовага выгляду». Як іх ва Украіне клічуць… «Цітушкі»… Яны думалі, што сцяг вісіць у яе, але памыліліся. А ўвечары вярнуліся да мяне», — узгадвае ён.

«Быў бы балончык поўны…»

Прыкладна ў 18:30 у дзверы Віктара пазванілі.

«У мяне на дзвярах ёсць вочка, аднак праз яго дрэнна бачна, што робіцца на лесвічнай пляцоўцы. Я паглядзеў — перад дзвярыма стаяў чалавек у цывільным. Ён сказаў, што з'яўляецца супрацоўнікам ЖЭСа. Я адамкнуў дзверы і ўбачыў, што побач з ім стаяць два міліцыянты. Я б сказаў так: «людзі, апранутыя ў міліцэйскую форму». У іх не было бэджаў, яны не прадставіліся. Адразу загадалі прыбраць сцяг.

На пераноссі Віктара бачны след ад удару. На палічцы ў яго пакоі стаяць узнагароды яго пітомцаў — Віктар разводзіць рускіх той-тэр'ераў.

На пераноссі Віктара бачны след ад удару. На палічцы ў яго пакоі стаяць узнагароды яго пітомцаў — Віктар разводзіць рускіх той-тэр'ераў.

Я паспрабаваў замкнуць дзверы, але яны перашкодзілі, гвалтоўна ўварваліся ў маю кватэру. Я схапіў газавы балончык і накіраваў на іх, але балончык быў пусты. Тады мяне ўдарылі ў нос, павалілі, білі па рэбрах, потым прыклалі галавой аб падлогу».

Балончык Віктар набыў для самаабароны. Кажа, што аднойчы на яго кінуўся п'яны супрацоўнік ЖЭСу, таму ён вырашыў перастрахавацца. Аднак цяпер Віктар нават рады таму, што зброя не спрацавала.

«Мне патлумачылі: быў бы газ, пашкодзіў бы я каму зрок, наступствы былі б зусім іншымі», — кажа ён.

«Нават апрануцца не далі»

«Я быў босы, у чырвоных гумовых сланцах, і з голым торсам. На мяне зверху накінулі куртку і вывелі на вуліцу. Там мы яшчэ чакалі міліцэйскую машыну, якая мусіла даставіць нас у Цэнтральны РУУС. Падняцца і апрануцца мне не дазволілі.

У такім выглядзе (але з голым торсам) Шаршуна вывелі з кватэры. Віктар дэманстуе гумовыя сланцы, якія былі на ягоных нагах. 

У такім выглядзе (але з голым торсам) Шаршуна вывелі з кватэры. Віктар дэманстуе гумовыя сланцы, якія былі на ягоных нагах. 

У РУУСе недзе да 9-й гадзіны вечара я сядзеў проста так. Потым мяне завезлі на медасведчанне на Мініна. Там мяне праверылі на алкаголь у крыві і вярнулі ў РУУС, склалі пратаколы па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях. Я азнаёміўся з пратаколам, падпісаў яго і мяне выпусцілі. Але калі я ўжо выходзіў з РУУС, мяне спыніў дзяжурні і сказаў: паступіў загад начальніка трымаць мяне да суда пад арыштам.

Скарга на дзеянне супрацоўнікаў міліцыі, якую Віктар Шаршун даслаў у пракуратуру Цэнтральнага раёна. 

Пачуваўся я не вельмі добра: быў пабіты, дый тахікардыя нагадала пра сябе. Таму каля паловы на другую ночы 9 студзеня мне выклікалі хуткую, якая адвезла мяне ў 2-ю клінічную бальніцу. Там мне зрабілі рэнтген рэбраў — дзякуй Богу, абышлося без пераломаў — і кардыяграму. Міліцыянты са мною не паехалі. Таму з бальніцы мяне адпусцілі, і я паехаў дадому. У суд мяне абяцалі выклікаць позвай, але калі што адбудзецца, невядома», — расказвае пра свае прыгоды Віктар.

Віктар дэманструе кавалак дрэўка сцяга, які ён замацаваў на балконе 19 снежня. 

Віктар дэманструе кавалак дрэўка сцяга, які ён замацаваў на балконе 19 снежня. 

«Гэты сцяг — ужо другі»

Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над бульварам Шаўчэнкі і раней.

«Першы раз я павесіў сцяг 19 снежня. Але нехта, я не ведаю хто, залез па даху крамы, што пад маім балконам, праз суседскі балкон на мой і зняў яго. Выламалі дрэўка і ўцягнулі. Тады я першы раз звярнуўся да праваабаронцаў-вясноўцаў. Мне патлумачылі, што гэтая сімволіка не зарэгістраваная, але і не забароненая, і на сваім балконе я магу павесіць гэты сцяг».

Саламянае пано ля ўвахода ў кватэру Віктара.

Саламянае пано ля ўвахода ў кватэру Віктара.

Віктар кажа, што над яго лецішчам таксама лунае бел-чырвона-белы сцяг. «Наступны сцяг для кватэры я набуду, як толькі атрымаю чарговую пенсію», — кажа Віктар Шаршун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?