Пробашч Ян Кучынскі патлумачыў, што рэстаўрацыю будуць рабіць сумесна беларускія і польскія спэцыялісты. Драўляныя скульптуры былі ў крытычным стане, можна сказаць — у аварыйным, патлумачыў сьвятар.

Праўдападобна, яны стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма ў 1663 годзе

і наўрад ці рэстаўраваліся раней, зазначыў ён.

Зьлева ў нішы (яна на здымку) стаяў апостал Пётар з ключом, справа — Павал з разгорнутай кнігай (на здымку ён ляжыць на доле).

Першы этап — прасушваньне статуй пры вулічнай тэмпэратуры.

У памяшканьне іх заносіць нельга. У іх шмат вільгаці, і магчыма, што прасушваць давядзецца аж да лета,

патлумачыў айцец Ян. Затым паверхню ачысьцяць ад фарбы, насыцяць дрэва хімічнымі сродкамі для лепшай захаванасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?