Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў аўторак абвясціў прысуд Вячаславу Давыдавічу, былому кіраўніку МДГА «У дапамогу дзецям-сіротам».

Давыдовіч прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 233 Крымінальнага кодэкса («прадпрымальніцкая дзейнасць без рэгістрацыі з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры» ) і прысуджаны да пазбаўлення волі на 4 гады ў калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу 5 гадоў.

Суд пастанавіў спагнаць у бюджэт 966 мільёнаў рублёў шкоды.

У кошт пагашэння доўгу будуць звернутыя 2 мабільныя тэлефоны, пліта, два тэлевізары, пасудамыйная машына, планшэт, грашовыя сродкі на рахунках асуджанага, арыштаваны аўтамабіль ВАЗ -2107.

Гіганцкі катэдж агульнай плошчай больш за 1700 м2 не канфіскаваны, бо летась Давыдовіч падарыў яго сыну.

TUT.BY таксама правёў расследаванне, спрабуючы разабрацца, чаму ў затрыманні Давыдавіча прымалі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС. Як выявілася, былы кіраўнік дабрачыннага аб'яднання звязаны з фігурантамі гучнай «справы педафілаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?