У Кобрынскім раёне недалёка ад вёскі Барысава днём 11 лютага гарэў цэх па вытворчасці туалетнай паперы прыватнага гандлёвага вытворчага унітарнага прадпрыемства.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, да моманту прыбыцця ратавальнікаў дах будынка быў ахоплена агнём, цэх гарэў знутры.

Пажар патушылі за 34 хвіліны.

Агнём знішчаны дах на плошчы 100 кв. м, уся прадукцыя, якая знаходзілася ў цэху: 19 тон туалетнай паперы. Пашкоджана пяць станкоў па вытворчасці туалетнай паперы. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі). На момант узнікнення пажару ў будынку знаходзілася дзевяць чалавек. Яны паспелі пакінуць будынак. Ніхто не пацярпеў.

Аднапавярховы жалезабетонны будынак цэха 18 на 30 метраў быў пабудаваны ў 1956 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?