У адказ «Газпром» мусіць вярнуцца да пабудовы другой галіны газаправоду Ямал—Эўропа, адмовіўшыся ад будаўніцтва газаправоду Nord Stream.

Газэта «Коммерсант» піша, што будаўніцтва трубаправоду Nord Stream магутнасьцю 27,5 мільярдаў кубамэтраў у год будзе каштаваць Расеі $7—12 млрд. Аднак за гэта «Газпром» мае атрымаць незалежнасьць ад праблемных транзытных краінаў — Украіны і Беларусі.

Тым часам кошт пабудовы другой галіны трубаправоду Ямал — Эўропа ацэньваецца ў $2,5 млрд. Магутнасьць яе будзе аналягічная першай галіне — 33 млрд. кубамэтраў газу штогод. Калі прапанова беларускага прэзыдэнта будзе пачутая расейцамі, гэта дазволіць «Газпраму» зэканоміць ад $435 млн. да 1,46 млрд. Але ў сваю чаргу рэалізацыя праекту падвысіць магчымасьці кантролю беларускага боку ў пытаньнях транзыту расейскага газу ў краіны Эўропы.

Тое, што будаўніцтва другога адгалінаваньня трубаправоду не было ўключанае ў інвэст‑праграму 2008 г., у «Газпраме» патлумачылі адсутнасьцю чаканага падвышэньня аб’ёму закупак газу Польшчай.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0