Два папярэднія гады на прэмію Гедройца былі вылучаны, адпаведна, 21 і 43 кнігі. Сёлета ў поўны спіс увайшлі 45 выданняў, якія прэтэндуюць на перамогу.

Сярод верагодных прэтэндэнтаў на перамогу –

«Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі, «Хвілінка» Ігара Бабкова, «Дараванне. Прощение. Vergebung» Алены Брава, «Праклён» Валера Гапеева, «Імёны» і «Казкі пра дарослых» Адама Глобуса, «Шклатара» Артура Клінава, «Багун» Вінцэся Мудрова, «Ночы на Плябанскіх млынах» Людмілы Рублеўскай.

Апроч таго, сярод прэтэндэнтаў – творы двух былых палітвязняў. Зміцер Дашкевіч прадстаўлены творам «Чарвяк», Павел Севярынец – зборнікам «Беларуская глыбыня».

У спіс традыцыйна трапілі кнігі, якія цяжка аднесці да мастацкай літаратуры і толькі часткова можна назваць эсэістыкай.

Напрыклад, гістарычнае даследаванне – мемуары «Дзевяноста першы» Сяргея Навумчыка — або філасофска-тэалагічная праца Пётры Рудкоўскага «Вялікі выбух у малой Галілеі».

Большасць кніг прадстаўленыя ў папяровай версіі, толькі пяць – у электроннай.

Столькі ж кніг надрукавана па-за межамі Мінска (дзве – у Гродна, па адной у Вільні, Полацку і Празе).

Астатнія выйшлі ў сталічных выдавецтвах. Сярод лідараў «Мастацкая літаратура», дзе выйшлі кнігі 14 аўтараў. На другім «Логвінаў» – 9. На трэцім – «Галіяфы» і «Кнігазбор» – 3.

Хто з вядомых пісьменнікаў не трапіў у сёлетні спіс?

Нашумелыя «Час second-hand» Святланы Алексіевіч і «Сфагнум» Віктара Марціновіча.

Бо спярша былі створаны па-расейску, а ўжо потым перакладзеныя на беларускую мову. Зрэшты, новы раман Марціновіча «Мова», выхад якога запланаваны на восень 2014 года, можа стаць адным з фаварытаў ужо наступнага конкурса.

Няма ў спісе кніг «Блог Усяслава Чарадзея» Паўла Касцюкевіча і «Знакі прыпынку» Уладзіміра Някляева,

бо прэмію цяпер немагчыма атрымаць двойчы.

На перамогу таксама не змогуць прэтэндаваць кнігі Барыса Пятровіча «Спакушэнне» і «Спачатку была цемра».

Бо іх аўтар уваходзіць у склад журы.

Наступным этапам прэміі стане абвяшчэнне доўгага спісу (лонг-ліста), у які трапяць 12 кніг. Ён будзе абвешчаны не пазней за 31 сакавіка.

Вынікі трэцяй прэміі імя Гедройца будуць аб’яўлены ў чэрвені.

Поўны спіс намінантаў на прэмію:

1.Мікола Адам. Шоўк. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: «Каўчэг», 2013.

5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

6. Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

7. Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. — Мінск: «Каўчэг», 2013.

8. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда», 2013.

9. Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

10. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск: «Звязда», 2013.

11. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

12. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

13. Валеры Гапееў. Праклён. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

14. Адам Глобус Імёны. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

15. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

16. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

17. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

18. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

19. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гродна: «Гарадзенская бібліятэка», 2013

20. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

21. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

22.Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

23. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

24.Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літараы Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

25. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

26. Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

27. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2013.

28. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

29. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

30. Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

31. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда», 2013.

32. Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

33. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.

34. Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

35. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: «Кнігазбор», 2013. — (Пункт адліку).

36. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

37. Пётр Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

38. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: «Гарадзенская бібліятэка», 2013.

39. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

40. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

41. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — «Твой стыль», 2013.

42. Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

43. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

44. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

45. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

46. Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2013.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?