Таццяна Валасажар і Максім Транькоў — двухразовыя алімпійскія чэмпіёны.

Таццяна Валасажар і Максім Транькоў — двухразовыя алімпійскія чэмпіёны.

Нямецкія саначнікі Тобіас Вендль і Тобіас Арлт выйгралі золата ў спаборніцтвах на двухмесных санях. Яны прайшлі трасу за 49,560 секунды.

Адставанне аўстрыйцаў Андрэаса і Вольфганга Лінгераў, якія занялі другое месца, склала 0,522 секунды. Браты Лінгеры двойчы станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі — у 2006 годзе ў Турыне і ў 2010 -м у Ванкуверы.

Трэцімі сталі латвійцы Андрыс Сікс і Юрыс Сікс (срэбныя прызёры Ванкувера) з адставаннем 0,857 секунды.

Сёння Расія выйграла залатыя медалі ў фігурным катанні (пары) — алімпійскімі чэмпіёнамі сталі Таццяна Валасажар/ Максім Транькоў.

У чацвер на Алімпійскіх гульнях будзе разыграна шэсць камплектаў узнагародаў, у тым ліку біятлонная індывідуальная гонка ў мужчын (17:00).

На хакейным турніры матчы: Расія — Славенія, Славакія — ЗША

МесцаКраінаЗолСрБрУсяго
1 Германія 6 1 1 8
2 Канада 4 4 2 10
3 Нарвегія 4 3 5 12
4 Галандыя 4 2 4 10
5 ЗША 3 1 5 9
6 Швейцарыя 3 0 1 4
7 Расія 2 4 3 9
8 Аўстрыя 1 4 0 5
9 Славенія 1 1 2 4
10 Францыя 1 0 2 3
11-14 Беларусь 1 0 0 1
Паўднёвая Карэя 1 0 0 1
Польшча 1 0 0 1
Славакія 1 0 0 1
15 Швецыя 0 3 1 4
16-17 Чэхія 0 2 1 3
Японія 0 2 1 3
18 Італія 0 1 1 2
19-21 Аўстралія 0 1 0 1
Кітай 0 1 0 1
Фінляндыя 0 1 0 1
22-24 Вялікабрытанія 0 0 1 1
Латвія 0 0 1 1
Украіна 0 0 1 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?