У сувязі з вялікім пасажырапатокам ў кірунку Гомель — Мінск Беларуская чыгунка прызначыла па гэтым маршруце дадатковы цягнік, які будзе курсіраваць у нядзелі з 16 лютага.
Цягнік № 679 Гомель — Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля ў 15:27 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 19:05.
Адлегласць ад Гомеля да сталіцы ён будзе пераадольваць за 3 гадзіны 38 хвілінаў. Цягнік будзе следаваць без прыпынкаў.
Пасажыры могуць набываць квіткі на цягнік з 13 лютага.