Паводле апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна‑эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, што зарэгістраваны ў Вільні, толькі 4,3 % людзей, што ўзялі ўдзел у верасьнёвым апытаньні НІСЭПД, карыстаецца беларускай мовай у штодзённых зносінах.

Расейскай карыстаюцца 57,4 %, расейскай і беларускай — 14,6 %, мяшанай мовай — 22,5 %, на іншай мове гавораць — 0,5 %, адмовіліся адказваць на пытаньне — 0,7 %.

Нацыянальнае апытаньне ладзілася ў верасьні, былі апытаныя 1 514 чалавек, памылка рэпрэзэнтатыўнасьці – 0,03, зазначае сайт НІСЭПД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0