Паводле інфармацыі выдання, навуковец з універсітэта Осла расшыфраваў код, накрэслены на палцы. Артэфакт быў даўно выяўлены на старой прыстані ў Бергене, аднак надпіс на ім заставаўся нераскрытым многія гады.

Навуковец усталяваў, што на палцы выразаныя два старажытных нарвежскія імені Сігурд і Лаўранс, напісаныя стандартнымі рунамі і з дапамогай кода.

Да гэтага дадзены код, знойдзены толькі на дзевяці надпісах з розных частак Скандынавіі, не ўдавалася расшыфраваць ніводнаму навукоўцу.

Па словах даследчыка, палкі з рунамі, выяўленыя на тэрыторыі Скандынавіі і датаваныя 1100—1200 гадамі, выкарыстоўваліся для сувязі, кшталту як SMS-паведамленні ў цяперашні час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?