Gazeta.pl
Сёння на Алімпійскіх гульнях у Сочы адбылася жаночая гонка на 10 км класічным стылем. Перамогу атрымала Юстына Кавальчык з Польшчы з вынікам — 27.17,8.
Шарлота Кала (Швецыя) заваявала срэбра (адставанне +18,4) Тэрэза Ёхаўг (Нарвегія) — бронза (+28.3).
У нядзелю Юстына шакавала сваіх прыхільнікаў заявай, што будзе працягваць выступ у Сочы, нягледзячы на пералом костак ступні. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook лыжніца апублікавала фатаграфію рэнтгенаўскага здымка і подпіс: «Рэнтген маёй ступні. Шматузроўневы пералом. З прывітаннем да ўсіх «экспертаў». Спакойна. Буду бегаць далей».
Нагадаем, што першае золата Алімпіяды для Польшчы заваяваў Каміль Стох (у скачках на лыжах).
Неафіцыйны камандны залік (з заваяванымі краінамі залатымі медалямі)
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 6 | 1 | 1 | 8 |
2 | Канада | 4 | 4 | 2 | 10 |
3 | Нарвегія | 4 | 3 | 6 | 13 |
4 | ЗША | 4 | 2 | 6 | 12 |
5 | Галандыя | 4 | 2 | 4 | 10 |
6 | Швейцарыя | 3 | 0 | 1 | 4 |
7 | Расія | 2 | 4 | 3 | 9 |
8 | Польшча | 2 | 0 | 0 | 2 |
9 | Аўстрыя | 1 | 4 | 0 | 5 |
10 | Славенія | 1 | 1 | 2 | 4 |
11 | Францыя | 1 | 0 | 2 | 3 |
12-14 | Беларусь | 1 | 0 | 0 | 1 |
Паўднёвая Карэя | 1 | 0 | 0 | 1 | |
Славакія | 1 | 0 | 0 | 1 |