19 лютага мультымедыйны гістарычны праект «90s.by», ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», Міжнародны кансорцыум «Еўрабеларусь» і Лятучы ўніверсітэт ладзяць дыскусію «Новыя ўніверсітэты» – досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы» (на прыкладзе Беларусі і Літвы).

Узгадваючы тое, як ствараліся Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), Інстытут сучасных ведаў (Мінск, Беларусь) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, Беларусь), пра трансфармацыі таго часу мы пагаворым з тымі, хто непасрэдна быў задзейнічаны ў паўставанні «новых універсітэтаў» – Маргарыта Корзун (Беларусь), Русціс Камунтавічус (Літва), Уладзімір Дунаеў (Беларусь).

Вядучая дыскусіі — каардынатар праграмы Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Дыскусія «Новыя ўніверсітэты» – досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы» адбудзецца 19 лютага па адрасе: Мінск, вул. Камсамольская, 34 (кавярня «Лыжкі»), пачатак а 18.00.

Уваход вольны

Арганізатары забяспечаць online-трансляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0