У мексіканскім штаце Санора прыняты новы закон аб грамадзянскай рэгістрацыі, які забараняе называць дзяцей прыніжальнымі альбо смешнымі словамі. У спіс забароненых імёнаў патрапіла 61 слова, паведамляе Reuters.

Сярод іх многія персанажы кіно і кніг — Тэрмінатар, Рэмба, Гары Потэр, Джэймс Бонд, Рабакоп, Бэтмен — а таксама гістарычныя асобы, напрыклад, Гітлер. Таксама ў спіс увайшлі назвы вядомых кампаній: Твітэр, Фэйсбук, Бургер Кінг.

Прадстаўнікі мясцовых уладаў патлумачылі, што ўвялі спіс дзеля абароны нованароджаных дзяцей, якія не могуць запярэчыць бацькам. На думку чыноўнікаў, часцяком з-за такіх імёнаў з дзяцей пачынаюць смяяцца, калі яны ідуць у школу. Улады Саноры абяцаюць, што пашыраць спіс забароненых слоў, як толькі даведаюцца пра новыя імёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?